Аляксей Протас набраў ужо 51 ачко ў Заходняй хакейнай лізе
У Заходняй хакейнай лізе (WHL) „Прынс Альберт” перамог на выездзе „Вініпег” з лікам 5:3. Форвард гасцей Аляксей Протас зраўняў лік на 13-й хвіліне (2:2), а затым зарабіў асістэнцкі бал на 25-й хвіліне. Беларус па выніках сустрэчы быў названы першай зоркай. Аляксей Протас з’яўляецца лепшым бамбардзірам сваёй каманды ў гэтым сезоне. На яго рахунку ўжо 51 (21 + 30) дзейсны бал у 34 матчах пры паказчыку карыснасці „+28”. Пры гэтым беларус яшчэ не атрымаў ні аднаго выдалення.
Сабаленка разграміла Гаспаран ў 1/16 фіналу турніру ў Шэньчжэні
Беларуска Арына Сабаленка ў матчы 1/16 фіналу турніру ў Шэньчжэні (Кітай, прызавы фонд – 651 750 даляраў) разграміла расейку Маргарыту Гаспаран. А ў пары Арына Сабаленка і бельгійка Эліс Мертенс у матчы 1/8 фіналу перамаглі дуэт Лідзія Марозава (Беларусь) / Кацярына Бандарэнка (Украіна). Лік сустрэчы – 6:3, 7:5.
Арына Сабаленка спыніла супрацоўніцтва з Дзмітрыем Турсунавым
Першая ракетка Беларусі Арына Сабаленка спыніла супрацоўніцтва са сваім трэнерам Дзмітрыем Турсунавым. Да вырашэння аб расставанні Арына і Дзмітрый прыйшлі ў снежні, калі тэнісістка праводзіла перадсезонны збор у Менску. Пры гэтым аўстралійскі трэнер па фізпадрыхтоўцы Джэйсан Стэйсі, якія папоўніў каманду Сабаленка менавіта пры Турсунаве, працягне працаваць з Арынай. Пакуль жа трэнерам Арыны выступае яе спарынг-партнёр Антон Дубраў.
Максім Вітус вярнуўся ў берасцейскае „Дынама”
Беларускі абаронца Максім Вітус вярнуўся ў берасцейскае „Дынама”. Футбаліст вырашыў працягнуць кантракт з клубам, пра што ён паведаміў у адмысловым відэа прэс-службы „Дынама”. Абаронца Сяргей Паліцевіч афіцыйна пакінуў „Кайрат”. Беларус правёў у казахстанскім клубе паўтара сезона, згуляўшы за гэты час у 21 матчы.
Беларус Міхаіл Сямёнаў заняў 46-е месца ў агульным заліку „Тур дэ скі”
Міхаіл Сямёнаў заняў 46-е месца ў агульным заліку „Тур дэ скі”. Па выніках сямі этапаў беларускі лыжнік адстаў ад пераможцы прэстыжнай шматдзёнкі расейца Аляксандра Бальшунова на 14 хвілін. Другое месца ў агульным заліку заняў яшчэ адзін расеец Сяргей Усцюгаў. Замкнуў тройку леташні пераможца спаборніцтваў нарвежац Ёханэс Клебо. У агульны залік 14-й шматдзённай лыжнай гонкі на трасах Швейцарыі і Італіі сярод мужчын патрапілі вынікі 56 спартоўцаў.
„Вашынгтон” – 7-й у гісторыі НХЛ клуб, які перамог у матчы, адыграўшы 2 галы на 60-й хвіліне
5 студзеня „Вашынгтон” у рамках чэмпіянату НХЛ перамог „Сан-Хасэ” (5:4 ОТ). За 47 секунд да канца 3-га перыяду „Кэпіталс” прайгравалі 2:4, але галы Якуба Врано і Ці Джэя Ашы перавялі гульню ў авертайм, а на 63-й хвіліне форвард „Вашынгтона” Ларс Эллер закінуў пераможную шайбу. „Кэпіталс” упершыню ў сваёй гісторыі перамаглі ў матчы чэмпіянату НХЛ, адыграўшы 2 галы на 60-й хвіліне. Раней у гісторыі лігі падобнае атрымоўвалася яшчэ 6 клубам: „Дэтройту”, „Сан-Хасэ”, „Даласу”, двойчы „Пітсбургу”, „Ванкуверу” і двойчы „Манрэалю”.