У Іране на пахаванні генерала Сулеймані загінулі больш 50 чалавек
Паводле апошніх афіцыйных звестак загінула больш 50 чалавек.
***
На жалобнай працэсіі, цягам развітання з іранскім генералам Касемам Сулеймані адбылася цісканіна ў натоўпе, паведамляе іранскі тэлеканал Press TV. Паводле даных Associated Press, у выніку загінулі 40 чалавек, яшчэ 48 пацярпелі.
Пахаванне генерала праходзіла на могілках пакутнікаў у Кермане. Раней труну з парэшткамі генерала правезлі па некалькіх гарадах Ірану. Напярэдадні з ім развіталася сталіца. Там у жалобных шэсцях удзельнічалі некалькі мільёнаў чалавек. Дзеля гэтага жыхарам Тэгерану дазволілі не хадзіць на працу і зрабілі для іх дармовым праезд у грамадскім транспарце.
У выніку цісканіны і вялікай колькасці людзей пахаванне вырашылі перанесці.
7 студзеня ў многіх іранскіх гарадах прайшлі масавыя акцыі ў памяць пра загінулага генерала, а таксама пратэсты супраць дзеянняў ЗША. Дэманстранты неслі з сабой партрэты Сулеймані, многія скандавалі „Смерць Амерыцы!” і „Смерць Ізраілю!”.
Беларускае Радыё Рацыя