У Лепелі – суд над маці за забойства двухгадовага сына



Віцебскі абласны суд на выязным пасяджэнні ў Лепелі 8 студзеня пачынае разгляд крымінальнай справы мясцовай жыхаркі, абвінавачанай у забойстве ўласнага сына, перадае БЕЛТА.

Трагедыя адбылася ў траўні мінулага года. Зранку 23-гадовая жанчына падала заяву ў міліцыю пра знікненне ў парку яе двухгадовага сына. Яна казала, што сына нібыта бачылі з мужчынам, і нават апісала гэтага чалавека. Пазней выявілася, што маці схлусіла. На запісе камераў відэаназірання было бачна, што ў парку яна была адна. Цела хлопчыка знайшлі пры аглядзе жылля жанчыны. Экспертыза выявіла, што дзіця загінула ад задушэння. Жанчыну абвінавацілі ў забойстве заведама малагадовай асобы. Падчас следства абвінавачаная дала прызнальныя паказанні.