„Тэатр Ч” запрашае на „Матухну Кураж”



Стваральнікі спектакля «Дзяды» паводле Адама Міцкевіча — беларускі незалежны «Тэатр Ч» і рэжысёр Міхаіл Лашыцкі — гэтым разам звярнуліся да Бертальда Брэхта і падрыхтавалі для менскага гледача новую «бомбу» — спектакль «Матухна Кураж і яе дзеці». Адной з галоўных дзейных асоб у камедыі стала жывая і аўтарская музыка ў выкананні гуртоў «ili-ili» і «Naka». Пераклад п’есы зрабіў Генадзь Бураўкін. Прадзюсар спектакля — Андрэй Чорны. Чарговы прэм’ерны паказ адбудзецца 9 лютага у Палацы прафсаюзаў.

0121_matuhma_kurazh_07

0121_matuhma_kurazh_06

Фота Сяргея Гудзіліна