Захаваць пінскія запалкі як сувенір



 

«Захаваць пінскія запалкі як сувенір», – з такой прапановай да генеральнага дырэктара холдынгавай кампаніі «Пінскдрэў» звярнулася грамадскае аб’яднанне «Садружнасць Палесся». У звароце адзначаецца, што разавую прадукцыю варта вырабляць пад знакавыя падзеі ў жыцці Пінска, як напрыклад Дзень горада.

Краязнаўца Эдвард Злобін кажа, што ініцыятыва годная. «Пінскія запалкі» сталі сапраўдным брэндам горада над Пінай, а фабрыка працавала з 1892 года:

– Ніколі не спынялася дзейнасць ні пры якай сітуацыі: ні пры палітычнай, ні пры ваеннай. Таму гэта, канешне, вельмі сумны факт. Можна захаваць брэнд пінскіх запалак, рабіць сувенірную прадукцыю, сувенірныя наборы запалак. Яны ўсё адно знойдуць свайго спажыўца, у любым выпадку. Другі фармат запалак можна рабіць, тыя ж камінныя, ці кардонныя.

Нагадаем, што з новага года «Пінскдрэў» спыніў вытворчасць запалак з-за нерэнтабельнасці.

Беларускае Радыё Рацыя