Уладзімір Зяленскі можа наведаць Гародню



Уладзімір Зяленскі сёлета можа прыехаць у Гародню.

Як інфармуе прэс-служба Саўміна Беларусі, створаны аргкамітэт па правядзенні ў гэтым горадзе трэцяга Форума рэгіёнаў Беларусі і Расеі. Яго ачоліў намеснік прэм’ер-міністра Ігар Ляшэнка.

Да 20 лютага мусіць быць распрацаваны і зацверджаны план па правядзенні мерапрыемства. У ранейшых двух форумах удзельнічалі кіраўнікі Беларусі і Украіны, таму найхутчэй яны прыедуць і на трэці. Тым больш, старшыня Гарадзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў паабяцаў яго правесці на самым высокім узроўні, – нагадвае Еўрарадыё.