Фотафакт. Каго судзілі ў Пінску



У Пінску адбыліся суды над удзельнікамі акцыі ў абарону незалежнасці Беларусі і супраць інтэграцыі з Расеяй. Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнулі чатырох жыхароў горада над Пінай.

Штрафы атрымалі: Мікалай Міхалевіч – 10 базавых велічыняў (270 рублёў), Дзмітрый Тарасюк – 10 базавых велічыняў (270 рублёў), Таццяна Кебікава – 5 базавых велічыняў (135 рублёў), Людміла Алёхіна – 4 базавых велічыняў (108 рублёў).

Таццяна Кебікава, Дзмітрый Тарасюк, Людміла Алёхіна, Мікалай Міхалевіч.

Нагадаем, што ў Пінску ўвечары 20 снежня каля 10 чалавек сабраліся ў гістарычным цэнтры каля помніка «Палешуку». Яны разгарнулі два плакаты з лозунгамі: «Годзе гандляваць краінай! Не інтэграцыі» ды «Інтэграцыя = Акупацыя!»

Беларускае Радыё Рацыя