Калі стане рэальным для беларусаў бязвіз з ЕЗ?



Еўрапейскі Звяз і Беларусь пасля працяглых перамоў падпісалі пагадненне аб спрашчэнні візавага рэжыму і пагадненне аб рэадмісіі. Пасля ўступлення ў сілу пагаднення аб спрашчэнні візавага рэжыму візавы збор знізіцца да 35 еўра.

Ці лічыць гэта поспехам беларускіх дыпламатаў і ці ў перспектыве Беларусь можа весці перамовы пра бязвіз, адказвае палітычны аглядальнік Валер Карбалевіч.

– Можна лічыць і поспехам. Хоць і з вялікім спазненнем, але гэта крок у правільным кірунку. Доўга да яго ішлі, было шмат перашкодаў, але ўрэшце падпісалі. У межах існага рэжыму цяжка ўявіць сабе бязвізавы рэжым, таму што бязвізавы рэжым даецца краінам, якія цвёрда арыентаваныя на інтэграцыю ў еўрапейскую супольнасць. Таму я з цяжкасцю ўяўляю, што гэта рэальна пры існым рэжыме.

Пасля падпісання пагадненні будуць пададзеныя у Еўрапейскі парламент для атрымання яго згоды. Працэдура ратыфікацыі прадугледжаная таксама і з беларускага боку, праз зацвярджэнне Нацыянальным сходам Беларусі. Пагадненні могуць увайсці ў сілу ў чэрвені, а пакуль беларусы ад лютага яшчэ будуць плаціць за шэнгенскія візы 80, а не 60 еўра.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя