Упрыгожанні жыхароў Полацка і Полацкай зямлі X–XIII стагоддзяў
У полацкім Музеі гісторыі архітэктуры Сафійскага сабора працуе выстава «Музейная скарбніца. Упрыгожанні жыхароў Полацка і Полацкай зямлі X–XIII стагоддзяў».
Старажытныя ювелірныя ўпрыгожанні з археалагічных раскопак Полацка і яго ваколіц – самая цікавая і прыгожая частка калекцыі Полацкага музея-запаведніка. Наведвальнікі выставы могуць пазнаёміцца з ювелірнымі вырабамі з разнастайных матэрыялаў: шкла, бурштыну, металаў, каштоўных камянёў.
Выстава будзе працаваць да 15 траўня.
Беларускае Радыё Рацыя