Кураторыя асветы павысіла патрабаванні да беларускай мовы
Падляшская кураторыя асветы падвысіла планку патрабаванняў для прадметнага конкурсу па беларускай мове для пачатковых школ.
Старшыня конкурснай камісіі Яраслаў Падалец такое рашэнне лічыць крыўдным для дзяцей, якія прымалі ўдзел у конкурсе:
– На 44 асобы толькі 10 адпала – гэта будзе 1/3. Кураторыя кажа, што зашмат асоб перайшло, яны ў правілах курсу пакінулі сабе кляўзулю такую, што могуць гэты парог падняць у гару. Выйшла, што многа перайшло паводле іх.
Падляшская кураторыя асветы выкарыстала правілы конкурсу, у якіх пазначана, што калі колькасць пераможцаў перавышае 40% удзельнікаў, то планку можна падняць, кажа візітатар Падляшскай кураторыі Ганна Марэк:
– Ніводнага прадмета не перавышана 10%, а ў выпадку беларускай мовы 20% закваліфікаваных. Тут насамрэч няма нагоды для пошуку ў гэтым нейкіх падтэкстаў, у правілах пададзены парог у 80%, парог які быў устаноўлены пасля змены – 82,5%. Было, здаецца, 32 асобы, а засталося 23.
Рашэнне Падляшскай кураторыі не падлягае аспрэчванню, паколькі яно вынікае з правілаў кожнага прадметнага конкурсу, адзначылі ў кураторыі.
Беларускае Радыё Рацыя