Латвія гатова разгледзець пытанне пра пастаўкі нафты ў Беларусь 



Латвія гатовая разгледзець пытанне пра пастаўкі нафты ў Беларусь ва ўмовах спынення паставак нафты з Расеі. Пра гэта паведаміў кіраўнік МЗС Латвіі Эдгарc Рынкевічс, адказваючы на пытанні журналістаў перад пачаткам пасяджэння Рады ЕЗ у Бруселі .

Латвія ўжо раней заяўляла пра магчымасць арганізаваць транзіт нафты з сусветных рынкаў на беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы праз латвійскія парты, паведамляе ТАСС.

Пастаўкі расейскай нафты на беларускія НПЗ спыніліся 1 студзеня. Загрузка НПЗ была зніжана да мінімальнага дазволенага роўню. З-за гэтага часова прыпыніўся экспарт вырабленых на беларускіх НПЗ нафтапрадуктаў, а таксама Беларусь спыніла экспарт сваёй нафты, каб загрузіць ёй свае перапрацоўчыя заводы. 4 студзеня былі адноўленыя разавыя кантракты на пастаўку нафты на беларускія НПЗ.

Фота © REUTERS/Ints Kalnins