„Сёння завод “АйПауэр” не мае юрыдычнага права працаваць”



Сітуацыя з заводам “АйПауэр” у Берасці застаецца пакуль да канца не высветленай.

Нейкі час назад быў вываз некалькіх фур гатовых акумулятаў, але па закону завод працаваць не можа, кажа сябра ініцыятыўнай групы, блогер Аляксандр Кабанаў:

– У завода няма ніякіх дакументаў, каб яны маглі запусціць сваю дзейнасць. Для гэтага трэба прайсці экалагічную экспертызу. Пасля таго, як яна будзе выканана, і калі дакументы па грамадскай экалагічнай экспертызе паступяць непасрэдна ў міністэрства, тады “АйПауэр” зможа падаць гэтыя ж дакументы ўжо на экалагічную экспертызу Міністэрства аховы навакольнага асяроддзя.

Паводле Аляксандра Кабанава, грамадскую экалагічную экспертызу можна прызначыць на грамадскіх слуханнях. Таму трэба адмяняць фіктыўныя першыя слуханні і назначаць другія. Яшчэ ініцыятыўная група будзе дамагацца пакарання тых чыноўнікаў, хто даў дазвол на будаўніцтва шкоднага прадпрыемства побач з горадам.

Цалкам размова:

Беларускае Радыё Рацыя