Пра чарговы паход на Маскву



Не паспелі ў суседняй Расеі скончыцца калядныя канікулы, а шаман Габышаў абвясціў пра новы паход на Крэмль. Эх, не дае ён спакойна адпачыць Уладзіміру Пуціну. Той, відаць, яшчэ не ўсё шампанскае дапіў, а яму ўжо напэўна спецслужбы паведамілі, што шаман плануе чарговы паход. І не проста паход, а каб выгнаць прэзідэнта Расеі, якога ён называе “дэманам” і “спараджэннем цёмных сіл”.

Шаман Аляксандр Габышаў збірае сваіх прыхільнікаў, каб зноў ісці на Маскву. Распачаць свой чаговы шлях шаман плануе ў сакавіку. І незалежна ад таго, дазволяць яму судовыя інстанцыі пакідаць Якуцк ці не, Аляксандр Габышаў усё роўна плануе ісці ў сталіцу Расеі, каб выгнаць “дэмана”. Як заявіў шаман, пра працяг паходу яму паведаміў бог. Можна пазайздросціць упартасці Аляксандра Габышава. У сакавіку, калі ён плануе ў чарговы раз ісці на Маскву, будзе год, як шаман распачаў сваю нялёгкую справу. Менавіта ў сакавіку 2019 года на той момант яшчэ нікому не вядомы Аляксандр Габышаў выйшаў з Якуціі, каб дайсці пешшу да сталіцы Расеі, каб выгнаць адтуль Пуціна. Спачатку ягоныя словы ніхто не ўспрыняў усур’ёз. Аднак калі ў шамана з’явіліся прыхільнікі і калі той дайшоў да Бураціі, то яго затрымалі супрацоўнікі ФСБ. На яго завялі крымінальную справу, адправілі назад у Якуцію і нават на некаторы час змяшчалі ў псіханеўралагічны дыспансер. Аднак па выніку следства не змагло ні ў чым абвінаваціць Аляксандра Габышава, а таму ўзяло з яго толькі абавязальніцтва аб з’яўленні да следчага ў разе патрэбы. Ні крымінальная справа, ні затрыманні, ні следчыя не змаглі адбіць ахвоту ў Аляксандра Габышава выганяць “дэмана” з Масквы. А таму гэтаму “дэману” хутка можна будзе пачынаць хвалявацца. Бо, паводле шамана, здарыцца гэта можа акурат у наступным годзе.

Беларускае Радыё РАЦЫЯ