Пачаўся суд берасцейскіх уладаў супраць кампаніі “Ай Пауэр”



У Берасці пачаўся суд, на якім абласны выканкам патрабуе грошы ад кампаніі “Ай Пауэр”. Паводле версіі ўладаў, кампанія Уладзіміра Лемяшэўскага атрымала з дзяржаўнага бюджэту сродкі на будаўніцтва акумулятарнага завода, аднак не запусціла аб’ект.

Інфармацыя аб прэтэнзіях да кампаніі “Ай Пауэр” з боку берасцейскіх уладаў з’явілася летась у жніўні. Прыкладна праз месяц стала вядомая сума — больш за 5,5 мільёнаў беларускіх рублёў. Яны вылучаліся пад будаўніцтва скандальнага акумулятарнага завода каля вёскі Тэльмы пад Берасцем. Папярэдняе пасяджэнне па гэтай справе адбылося 17 снежня, дамовіцца на ім бакі не змаглі. 14 студзеня пачаўся непасрэдны разгляд справы. Уладальнік “Ай Пауэр” Віктар Лемяшэўскі, якога выпусцілі з-пад варты ў СІЗА КДБ пад падпіску аб нявыездзе, на суд не прыйшоў. Суддзя выслухала ўсе бакі і пастанавіла зрабіць перапынак у пасяджэнні да пятніцы 17 студзеня.

Беларускае Радыё Рацыя