Апазіцыя заклікала Еўропу ўвесці санкцыі супраць чыноўнікаў і суддзяў



Аргкамітэт Усебеларускага кангрэса за незалежнасць заклікаў Еўропу ўвесці санкцыі супраць чыноўнікаў і суддзяў, якія пераследуюць удзельнікаў акцый супраць інтэграцыі з Расеяй. Пра гэта гаворыцца ў звароце, які перадаў БелаПАН старшыня аргкамітэта Ігар Рынкевіч.

Аргкамітэт нагадвае пра рэпрэсіі ўладаў у дачыненні да мірных дэманстрантаў і просіць усіх грамадзян, якія пацярпелі за ўдзел у акцыях у падтрымку незалежнасці краіны, звяртацца да праваабаронцаў і перадаваць ім інфармацыю пра суддзяў і сілавікоў, што ўдзельнічалі ў пераследзе, а таксама паведамляць віды адміністрацыйнага пакарання.

Усебеларускі кангрэс за незалежнасць плануецца правесці 15 сакавіка 2020 года, у дзень Канстытуцыі.

Беларускае Радыё Рацыя