Беларусь пачала рамантаваць нафтаправод “Дружба”



Беларусь пачала рамантаваць нафтаправод “Дружба”, па якім расейская нафта ідзе ў Еўропу. З 14 па 17 студзеня на ўчастку нафтаправоду Мазыр — Берасце-3, прызначаным для транзіту расейскай экспартнай нафты ў Польшчу і далей у Заходнюю Еўропу, будуць праходзіць рамонтныя работы.

Пра гэта Tut.by паведамілі ў дзяржаўнай кампаніі “Гомельтранснафта Дружба”. Кампанія з 14 студзеня пачала работы на двух участках магістралі Мазыр — Берасце-3, дзе ёсць “значная колькасць аднародных дэфектаў у рамках адной секцыі трубаправоду”. Плануецца, што рамонт будзе доўжыцца да 17 студзеня. Пра зніжэнне ціску ў трубаправодзе і частковым прыпыненні перапампоўвання нафты беларускі аператар апавясціў расейскую трубаправодную манаполію “Транснефть”.

Фота Reuters