Больш за 2700 чалавек падпісаліся за амністыю, асуджаных за наркотыкі
Грамадзянская ініцыятыва «Наша права» сабрала больш за 2700 подпісаў пад зваротам да ўладаў з нагоды планаванай сёлета амністыі.
Падпісанты просяць прымяніць амністыю да маладых людзей, асуджаных па «наркатычным» артыкуле Крымінальнага кодэксу № 328.
Збор подпісаў стартаваў 4 студзеня. 18 студзеня зварот накіруюць у Адміністрацыю прэзідэнта, Савет бяспекі, Генеральную пракуратуру, МУС і Палату прадстаўнікоў.
Паводле аўтараў звароту, амністыя і скарачэнне тэрмінаў «аказваюць станоўчы ўплыў на маладых людзей, асуджаных да працяглых тэрмінаў пакарання, усяляюць у іх надзею, што яны не абыякавыя сваёй краіне, і спрыяюць кансалідацыі нашага грамадства ў цэлым».
Беларускае Радыё Рацыя