Пуцін выбраў новага прэм’ер-міністра



Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін прапанаваў кіраўніку Федэральнай падатковай службы (ФНС) Міхаілу Мішусціну стаць новым прэм’ер-міністрам, паведамляе ТАСС са спасылкай на прэс-службу Крамля.

Кіраўнік дзяржавы правёў сустрэчу з Мішусціным, прапанаваўшы яму пасаду старшыні ўрада. Той пагадзіўся, і яго кандыдатура была ўнесена на разгляд дэпутатаў Дзярждумы.

Пасаду прэм’ера стала вакантнай пасля таго, як Дзмітрый Мядзведзеў 15 студзеня абвясціў аб адстаўцы ўрада. Па ініцыятыве Пуціна ён пяройдзе на пасаду намесніка старшыні Савета бяспекі, які ўзначальвае сам прэзідэнт.

Мішусцін узначальваў ФНС з красавіка 2010 года. Да прыходу ў падатковую службу займаўся бізнесам і працаваў на розных пасадах ва ўрадзе Расеі. Мае ступень доктара эканамічных навук. 

lenta.ru