Работы ізраільскага фатографа прадставяць у Нацыянальным гістарычным музеі
Выстава ізраільскага фотамастака Барыса Равіча «Вера. Людзі. Краіны» з 17 студзеня будзе працаваць у Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі, паведамілі ва ўстанове.
«Наведвальнікі змогуць азнаёміцца з персанальнай выставай фотаработ Барыса Равіча, якая была разгорнутая ў Маскве, музеях Менску, Гомеля і Гародні. Праект стаў вынікам падарожжаў, роздумаў, пільнага і творчага асэнсавання жыцця і веры чалавечай, – расказалі ў музеі. – Час адлюстраваны на фатаграфіях, якія нарадзіліся ў Вене, Менску, Тбілісі, Барселоне, Парыжы».
Барыс Равіч – уладальнік прэміі Гаўдзі, прыза міжнароднай кампаніі «Оранж», прэміі Булата Акуджавы, медалёў і дыпломаў больш як 500 міжнародных выстаў, у тым ліку ў Токіа, Мадрыдзе, Ташкенце, Фларэнцыі, Браціславе. Вядомы фатограф працуе вялікімі серыямі («Тэрор», «Лаўка», Людзі і храмы«, »Жанчына ў вялікім горадзе«).
Выстава будзе працаваць па 3 лютага.
Фота: minsknews.by