Польска-беларуская медычная канферэнцыя ў Беластоку



„Паляпшэнне транспамежнай медыцыны ў галіне анкалагічнай уралогіі ў рэгіёне Беластока і Гародні”. Двухдзённая канферэнцыя прысвечаная гэтай тэме пачынаецца 16-га студзеня ў беластоцкім ваяводскім шпіталі імя Анджэя Снядэцкага. Сустрэча ладзіцца ў межах транспамежнай праграмы „Польшча-Беларусь- Украіна 2014-2020”.

„У межах праекту, які мы ладзім з нашымі калегамі з Беларусі, сярод іншага плануем закупіць за еўразвязаўскія сродкі абсталяванне для нашага шпіталя і нашых партнёраў у Гародні, якое дапаможа ў лячэнні пацыентаў з уралагічнымі захворваннямі”, – кажа прэс-сакратар ваяводскага шпіталя імя Анджэя Снядэцкага ў Беластоку Гражына Павелец

– Мы з’яўляемся партнёрскімі шпіталямі, будзем старацца зрабіць пэўныя закупкі з еўразвязаўскіх сродкаў, якія, сярод іншага, будуць служыць пацыентам з уралагічнымі хваробамі. Будуць нашы і беларускія лекары. Сам праект прадугледжвае сістэматычную працу, калі будзе закуплена абсталяванне. Калі праграма будзе завяршацца, то адбудзецца падсумоўваючая канферэнцыя.

Падчас двухдзённай канферэнцыі беларускія і польскія медыкі абмяняюцца досведам у дыягназаванні і лячэнні анкалагічных захворванняў.

Беларускае Радыё Рацыя