Шматпавярховік у Расеі цалкам пакрыўся лёдам



Пяціпавярховы інтэрнат ваеннага авіяцыйнага вучылішча ў Іркуцку цалкам пакрыўся лёдам з-за камунальнай аварыі. Пра гэта паведамляе Telegram-канал Mash.

«У суседніх дамах была аварыя, выключылі на тэрыторыі гарачую ваду і ацяпленне. Але ў нас унізе ніхто не жыве, вокны адчыненыя, усе замерзла. Калі ўключылі, усе трубы палопаліся», – распавёў каналу адзін з жыхароў.

Вада пацякла па сценах і затапіла склеп. Пры такіх умовах на марозе (на вуліцы, як піша Mash, стаіць тэмпература ў мінус 21 градус) шматпавярхоўка маментальна абледзянела.

Людзі жывуць у замерзлым інтэрнаце ўжо амаль два месяцы, частка будынка наогул ізаляваная ад камунікацый. На дадзены момант з праблемным домам, па дадзеных канала, разбіраецца Следчы камітэт Расеі.

Адміністрацыя Кастрычніцкай акругі Іркуцка прапанавала жыхарам былога інтэрната перасяліцца ў манеўраны жылы фонд горада.

zviazda.by