ПЦ «Вясна» прэзентаваў справаздачу па правах чалавека
Знешнепалітычныя фактары працягвалі аказваць значны ўплыў на сітуацыю з правамі чалавека ў краіне. Пра гэта гаворыцца ў штогадовай справаздачы па правах чалавека, якую прэзентаваў Праваабарончы цэнтр «Вясна». У мінулым годзе – «улады імкнуліся спадабацца Захаду», таму аслабілі сітуацыю, калі параўноўваць з папярэднімі гадамі.
Кажа Валянцін Стэфановіч з Праваабарончага цэнтра «Вясна».
– Мы гаворым пра некаторае нязначнае памяньшэнне рэпрэсій у 2019 годзе ў параўнанні з іншымі перыядамі – 2017 – 2018 гадамі, якое заключаецца найперш у адсутнасці новых палітычных зняволеных. І тым, што крымінальны пераслед палітычна матывавааны ажыццяўляўся ў дачыненні да сямі чалавек, у той час як у 2018 годзе – да 18, у 2017 – да 40, у 2016 – да 8 чалавек.
Пачатак 2020 года азнаменаваўся хваляй адміністрацыйных пераследаў за акцыі супраць інтэграцыі з Расеяй, кажа Валянцін Стэфановіч. Праваабаронцы зафіксавалі каля 140 працэсаў не толькі ў сталіцы, але таксама і ў рэгіёнах. Крымінальных артыкулаў да удзельнікаў пратэстаў за Незалежнасць – улады не ужываюць.
Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя