Помнік Пушкіну адмылі за ноч (абноўлена)



Помнік Аляксандру Пушкіну, які размалявалі невядомыя, ачысцілі. На гэта гарадскім службам спатрэбілася ноч, перадае агенцтва «Мінск-Навіны».

На руках манумента засталіся ледзь прыкметныя сляды ад чырвонай фарбы. 

Нагадаем, дзеянні менскіх «мастакоў» пракаментавалі ў Амбасадзе Расеі ў Менску:

– Учынак людзей у адносінах да памяці паэта, чыё жыццё і творчасць былі цесна звязаныя з Беларуссю, выклікае велізарнае шкадаванне і здзіўленне, – гаворыцца ў паведамленні расейскага прадстаўніцтва.

minsknews.by

***

Пасольства Расеі ў Беларусі выказала велізарнае шкадаванне і здзіўленне з нагоды акту вандалізму ў дачыненні да помніка Аляксандру Пушкіну ў Менску.

У пасольстве падкрэслілі, што жыццё і творчасць паэта былі цесна звязаныя з Беларуссю.

Нагадаем, невядомыя размалявалі  помнік Пушкіну, які ўсталяваны ў скверы каля гасцініцы «Беларусь». Рукі  помніка былі пафарбаваныя чырвоным колерам.

Беларускае Радыё Рацыя