Сертыфікат аб праходжанні тэхагляду перастануць выдаваць



Сертыфікаты аб праходжанні тэхагляду перастануць выдаваць у Беларусі з 1 красавіка.

Як паведаміў намеснік дырэктара ўнітарнага прадпрыемства «Белтэхагляд» Уладзімір Півульскі, да 1 красавіка, гэта значыць яшчэ тры месяцы з моманту афіцыйнага апублікавання ўказа, сертыфікат будзе выдавацца, піша сайт sb.by.

Пасля гэтай даты на рукі кіроўцы атрымаюць дазвол на допуск да ўдзелу ў дарожным руху, да таго ж новага ўзору.

Надалей пры праверцы дакументаў кіроўца будзе абавязаны прад’яўляць інспектару ДАІ толькі гэты дазвол, які дарэчы, ужо не трэба наляпляць на лабавое шкло.

На працягу апошніх двух гадоў «Белтэхагляд» рэгіструе гэты дакумент у лічбавым выглядзе ў онлайн-рэжыме. Дарэчы, за мінулы год па ўсёй краіне выдадзена мільён 150 тысяч дазволаў на допуск да ўдзелу ў дарожным руху, што на 7,2% менш, чым у 2018 годзе.

Беларускае Радыё Рацыя