У Беластоку моладзь падтрымала Аўстралію



У шматлікіх гарадах Еўропы адбыліся масавыя пратэсты супраць абыякавасці палітыкаў у дачыненні да зменаў клімату. Яны спрычыніліся да пажараў, што адбыліся сёлета ў Аўстраліі. У Беластоку на Рынку Касцюшкі сустрэлася больш за сотню маладзёнаў.

Кажа адна з арганізатарак пратэсту Малгажата Андрушкевіч:

– Забастоўка SOS – Аўстралія. Пажары, якія адбыліся ў Аўстраліі, былі з-за кліматычных зменаў і прынеслі катастрафічныя страты і змены. Таксама хачу падкрэсліць, што тое, што адбылося ў Аўстраліі, можа быць і ў Польшчы праз колькі год. Падобныя забастоўкі салідарнасці з Аўстраліяй адбываюцца ва ўсім свеце.

Паводле выступоўцаў, у час пажараў у Аўстраліі загінула больш за пяцьсот мільёнаў жывёлаў, амаль 30 людзей. Згарэла шэсць мільёнаў гектараў лясоў.

Беларускае Радыё Рацыя