Кастусь Жукоўскі будзе абскарджваць прысуд



Гомельскі журналіст Кастусь Жукоўскі, аштрафаваны напярэдадні за ўдзел у несанкцыянаваным пікеце на 900 тысяч рублёў, збіраецца абскарджваць прысуд і мае намер дайсці да камітэтат ААН па правах чалавека. Гаворка ідзе пра пікет, які 25 лістапада мінулага года правёў на цэнтральнай плошчы Светлагорска грамадскі актывіст інвалід першай групы Юрый Ляшэнка. Кастусь Жукоўскі кажа, што толькі назіраў за пікетам:

– Я не адзін там быў, там яшчэ было тры супрацоўнікі міліцыі, і калі яны кажуць, што гэта быў пікет, то яны таксама знаходзіліся там, як і я, першае, другое, зразумела, што я не прымаў удзел, проста назіраў, як я патлумачыў. Я буду абскарджваць. Гэта такая спроба пакараць за тое, што мы паказалі факт сусветнай супольнасці, што чалавека ў Беларусі могуць проста выкрасці на “хуткай дапамозе”, як бы ў парадку рэчаў такія справы. Буду абскарджваць да ААН.

За нібыта ўдзел у несанкцыянаваным пікеце ў дачыненні да абодвух былі складзеныя адміністрацыйныя пратаколы, а пазней прысудзілі да штрафу.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя