26 тыс. беларусаў атрымалі від на жыхарства ў Польшчы
На пачатак 2020 года амаль 423 000 іншаземцаў атрымалі від на жыхарства ў Польшчы, паведамляе Rzeczpospolita.
З замежнікаў, якія на 1 студзеня 2020 года мелі дзейсныя віды на жыхарства, самымі буйнымі групамі былі грамадзяне:
Украіны — 214,7 тыс. чалавек, Беларусі – 25,6 тыс. чалавек, грамадзяне Нямеччыны – 21,3 тыс., Расеі – 12,5 тыс., В’етнама – 12,1 тыс., Індыі – 9,9 тыс., Італіі – 8,5 тыс, Кітая – 8,5 тыс. чалавек.
З 2008-га па 2019 год польскія дыпламатычныя прадстаўніцтвы ў Беларусі выдалі беларусам амаль 132 тысячы „Картаў паляка”.
Летась амаль 138 тысяч беларусаў атрымалі свой першы дазвол на жыхарства ў краінах Еўразвязу. Уладальнікамі «новых» дазволаў статыстычная служба ЕЗ лічыць як тых, хто атрымаў такі дакумент упершыню, гэтак і тых, у каго тэрмін дзеяння папярэдняга дазволу скончыўся мінімум паўгода таму.