Менскую айцішніцу прыцягнуць да адказнасці за абразу беларускай мовы
Менскую айцішніцу Вольгу Малкіну прыцягнуць да адказнасці за абразу беларускай мовы.
У яе дачыненні распачалі адміністрацыйны працэс, паведамляе ў адказе на электронныя запыты намеснік старшыні Менгарвыканкама Арцём Цуран. Запыты дасылалі Ігар Случак і Глеб Сандрас.
Скандальная гісторыя адбылася ў канцы мінулага года. У Facebook Малкіна напісала па-руску наступнае: «Я ведаю 4 [мовы], акрамя моў праграмавання. Натуральна брыдкую белмову і не разглядала для вывучэння. Наўмысна. Сваю бы*ламову самі вучыце».
Менская міліцыя высветліла асобу карыстальніцы Facebook, быў «распачаты адміністрацыйны працэс». За публічную абразу беларускай мовы пагражае штраф – ад 4 да 10 базавых велічынь.
Беларускае Радыё Рацыя