У гмінах Нарва і Чыжы падыскутуюць пра прадпрыемства па здабычы торфу
Прадпрыемства па здабычы торфу, якое плануе пабудаваць фірма ВОКАС у гміне Нарва і Чыжы, значна паўплывае на навакольнае асяроддзе і перш за ўсё знізіць ровень вады, лічыць прафесар інстытута Біялогіі Варшаўскага ўнівэрсітэта Віктар Катоўскі:
– Галоўная прычына таго, што здабыча торфу ўплывае на недабор вады на прылеглай тэрыторыі, ёсць тое, што яна адпампоўваецца з месцаў, дзе торф здабываюць. Акрамя гэтага, здабыча торфу генеруе парніковыя газы.
Прафесар лічыць, што замест пабудовы чарговых прадпрыемстваў па здабычы торфу, варта засяродзіцца на новых спосабах выкарыстання тарфянікаў, якія прыносяць карысць і навакольнаму асяроддзю, і чалавеку:
– Адным з найлепшых кірункаў для прыроды і гаспадарання з’яўляецца балотнае земляробства. Гэтыя землі становяцца вельмі прадуктыўнымі экасістэмамі. Яны зарастаюць балотнымі раслінамі: чаротам, рагозам, альхой, вярбой. На Развароўскіх балотах ёсць вялікая плантацыя чароту, які ідзе на экспарт, на дахавае пакрыццё ў Нямеччыну і Германію.
Прафесар Віктар Катоўскі даследуе экалагічныя асновы аднаўлення нізкіх тарфянікаў. У бліжэйш час запланаваная сустрэча прафесара з жыхарамі Нарвянскай і Чыжоўскай гмінаў. На яе хочуць запрасіць і інвестараў планаванага прадпрыемства па здабычы торфу, каб супольна паразмаўляць пра будучыню тарфяных лугоў над Нарвай.
Валя Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя