„Танныя вандроўкі” ад Таццяны Гендаль



„Танныя вандроўкі” — такую тэму абмеркавалі ў Берасці на першых сёлетніх занятках курсаў „Мова-Нанова”.

Берасцейка Таццяна Гендаль распавяла пра сваё наведвання пяці дзясяткаў краінаў:

– Распавесці пра 50 краінаў, пра мой досвед, было для мяне зноў як усё перажыць наноў, таму што распавядала тое, што са мной здаралася, па фотаздымках, усе гэтыя гісторыі, я зноў была ў гэтых краінах, і зноў гэта пражывала. Ну і людзям, я спадзяюся, таксама было цікава, яны ўзялі часцінку гэтых маіх вандровак.

Наступныя заняткі ў межах курсаў „Мова-Нанова” адбудуцца праз тыдзень — 28 студзеня. Мерапрыемства будзе музычным.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фотаздымкі з Укантакце Таццяны Гендаль