Алесь Дзянісаў запіша альбом на словы Караткевіча
Лідар гурта Dzieciuki Алесь Дзянісаў пачаў запіс сольнага альбому на словы Уладзіміра Караткевіча:
– Дзесьці на працягу двух гадоў я напісаў пятнаццаць песень на вершы Уладзіміра Караткевіча, можа трошкі больш, можа за два з паловай гады. Больш не пішацца і я проста вырашыў гэта недзе зафіксаваць. Песні зусім не падыходзяць для рэпертуару гурта Dzieciuki.
Па словах музыкі, альбом будзе выкладзены ў інтэрнэце:
– Чатырнаццаць песень я запісваю на студыі tochka K у Жэні Кучмені. Тое, што інтэрнэт-рэліз будзе, то гэта дакладна. Яшчэ трэба будзе падумаць над вокладкай. Ці будзе гэта на кружэлках, ну я не ведаю. Усё будзе залежыць ад таго ці зацікавіць кагосьці гэты матэрыял.
Музыка плануе завяршыць запіс альбома цягам бліжэйшага месяца.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня