Спявак Саша Нэма папрасіў упарадкаваць двор маці



Вядомы беларускі эстрадны спявак і кампазітар Саша Нэма (Аляксандр Яфімік) родам са Слоніма. Тут ён скончыў сярэднюю школу, тут жывуць яго родныя людзі і сябры.

Саша Нэма часта выступае на сцэне ў родным горадзе. Нядаўна землякі зноў шчыра віталі свайго таленавітага артыста. Падчас выступлення ў Цэнтры культуры Саша Немо са сцэны папрасіў мясцовых вертыкальшчыкаў упарадкаваць двор вакол шматпавярховага дома № 30 на вуліцы Яршова ў Слоніме.

“Я 22 гады ў тым доме не жыву, там цяпер жыве мая мама, а двор, які быў тады, так ён выглядае і сёння без рамонту”, — сказаў спявак.

Просьба артыста была сустрэта доўгімі апладысментамі землякоў.

Беларускае Радыё Рацыя