З 1 лютага вырасце дапамога на дзяцей да 3 гадоў



У Беларусі з 1 лютага вырасце дапамога на дзяцей да 3 гадоў. Падвышэнне складзе ад 29,37 да 37,76 рубля ў залежнасці ад віду дапамогі. Дапамога на першае дзіцяці складзе 405,48 рубля, на другое і наступных дзяцей – 463,4 рубля, піша tut.by.

На дзіця да 3 гадоў з інваліднасцю выплаты вырастуць да 521,33 рублі ў месяц.

Рост дапамогі залежыць ад таго, як змянілася сярэдняя зарплата па краіне за папярэдні квартал. Сярэдні заробак у чацвёртым квартале мінулага года склаў 1158,5 рубля.