У Менску прэзентавалі «Гісторыю беларускай фатаграфіі»
Беларускія фатографы адзначаюць значную падзею. Нарэшце з’явілася кніга «Гісторыя беларускай фатаграфіі», якую чакалі больш за 40 год.
Аб місіі ўкладальнікаў навінкі года расказвае рэдактар Антаніна Сцебур:
– Для нас вельмі важна, што наступнае пакаленне даследчыкаў будзе мець ужо нейкую кропку апоры, і не абавязкова яны будуць з ёй пагаджацца, вакол якой яны, магчыма, будуць спрачацца, гэта не істотна. Істотна, што з’явілася нейкая кропка, з якой можна стартаваць і не трэба ствараць ровар. Кніга абавязкова накіруецца ў буйныя інстытуцыі, Нацыянальную бібліятэку, у Акадэмію мастацтваў.
Кніга «Гісторыя беларускай фатаграфіі» прапануе чытачам поўнамаштабнае даследаванне беларускіх фотаперсон, падзеяў, аналіз здымкаў, прафесійных супольнасцяў і аб’яднанняў.
Беларускае Радыё Рацыя