Юрый Янкевіч: Акрэслілі сваю працу на 2020 год
Накірункі дзейнасці на 2020 год, навіны ў ахове прыроды ў Беларусі, вывучэнне і ахова барсука ў Маларыцкім раёне, ахова балотных экасістэм. З такіх частак складалася справаздачна-выбарчая канферэнцыя Берасцейскага абласнога аддзялення грамадскай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны”. Мерапрыемства прайшло адзінаццаты раз, сёлета — у краязнаўчым музеі, — распавёў адзін з лідараў структуры Юрый Янкевіч:
– Мы збіраем усіх нашых актывістаў у Берасцейскай вобласці, робім справаздачу дзейнасці і прадстаўляем праграму на 2020 год. Мы працуем зараз па такой спрошчанай праграме: праца з людзьмі і правядзенне манаторынгу на існуючых маршрутах.
Дадаткова цягам сустрэчы была абмеркаваная тэма суслікаў і іх захавання і патэнцыйныя новыя магчымыя віды арнітафаўны Беларусі.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
Фота brest.greenbelarus.info