Борыс Будка – новы лідар „Грамадзянскай платформы”



Буйнейшая апазіцыйная партыя Польшчы „Грамадзянская платформа” абрала новага лідара. Рух узначаліць экс-міністр юстыцыі Борыс Будка.

На ўнутрыпартыйных выбарах Будку падтрымалі больш 80% з ліку галасаваўшых. Ён абыйшоў трох супернікаў. У выбаркаме партыі вынік назвалі „надзейным мандатам і добрымі перспектывамі на будучыню”.

Афіцыйна вынікі галасавання будуць абвешчаны ў сераду, тады ж Будка зойме партыйную пасаду.

Ранейшы лідар партыі Гжэгаш Схетына ў пачатку студзеня абвесціў, што не збіраецца пераабірацца. Паводле яго слоў, „Грамадзянскай платформе” патрэбна абнаўленне. Аднак кандыдат, якога падтрымліваў Схетына, саступіў Будку.

На апошніх парламенцкіх выбарах, якія прайшлі ў кастрычніку, апазіцыя паказала не сама лепшы вынік. Кааліцыя на чале з „Грамадзянскай платформай” атрымала тады 27% галасоў.

Беларускае Радыё Рацыя