Раман Кісляк: Жыхары Берасцейскага раёна пачалі збор подпісаў
Збор подпісаў пад зваротам да Берасцейскага раённага выканаўчага камітэта стартаваў у Берасці. Жыхары тэрыторыі, што знаходзіцца ў некалькіх кіламетрах ад горада, таксама хочуць правесці ў сябе Веча для абмеркавання праблемы, звязанай з будаўніцтвам у іх раёне акумулятарнага завода, — распавёў праваабаронца Раман Кісляк:
– Фармальна там праводзілася мясцовае абмеркаванне, але ў рэальнасці ніводзін чалавек з Берасцейскага раёна пра гэта не ведаў і не ўзяў у ім удзел. Таму яны таксама абураныя і таксама хочуць правядзення такога мсяцовага сходу ў Берасцейскім раёне. Гэты зварод падрыхтаваны ў Берасцейскі райвыканкам, каб райвыканкам ініцыяваў такі мясцовы сход.
Пакінуць свой подпіс можна як на традыцыйных сходах на плошчы Леніна кожную нядзелю, так і зкантактаваўшыся праз сацыяльныя сеткі з прадстаўнікамі ініцыятыўнай групы.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце