Лукашэнка плануе прыехаць на парад Перамогі ў Маскву



Аляксандр Лукашэнка прыняў запрашэнне расейскага лідара Уладзіміра Пуціна прысутнічаць на парадзе Перамогі, які пройдзе ў Маскве 9 траўня, паведаміў у панядзелак амбасадар РФ у Менску Дзмітрый Мезенцаў, перадае ria.ru.

„Мы ведаем пра тое, што Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка прыняў запрашэнне прэзідэнта Расеі Уладзіміра Уладзіміравіча Пуціна прыняць удзел ва ўрачыстасцях на Краснай плошчы 9 траўня 2020 года ў Маскве”, – сказаў Мезенцаў журналістам.

Юбілейныя мерапрыемствы з нагоды святкавання 75-годдзя Перамогі пройдуць у расейскай сталіцы 9 траўня 2020 года.

Фота euronews.com