Павел Севярынец: Рэакцыя ўладаў неадэкватная зробленаму



Маладафронтавец Піліп Шаўроў, які за перформанс з чырвонымі рукамі помніка Пушкіну быў арыштаваны, 27 студзеня павінен быць адпраўлены на псіхіятрычную экспертызу ў Навінкі. Экспертыза будзе доўжыцца ад двух да трох тыдняў.

Рэакцыя ўладаў неадэкватная зробленаму, кажа сустаршыня партыі БХД Павел Севярынец:

– Я лічу, што тут не можа ісці ніякай гаворкі пра пазбаўленне свабоды. А гэта палітычны вязень, гэта адназначна. Кваліфікацыя такога дзеяння як хуліганства – гэта абуральна ў Беларусі. Пушкін сапраўды выказваў імперскія погляды ў дачыненні да беларусаў. Гэта вялікае пытанне, пытанне грамадскай дыскусіі – ставіць гэтыя помнікі ў Беларусі ці не. Гэтай дыскусіі не было, помнік пастаўлены, вуліца Пушкіна, метро Пушкінская, усё, што заўгодна пушкінскае, – гэтага ёсць шмат. Нашых беларускіх паэтаў – у апошнюю чаргу, а некаторых увогуле няма.

Дэмакратычная супольнасць падтрымлівае Піліпа Шаўрова. Намеснік старшыні партыі БНФ Аляксей Янукевіч таксама выказвае пратэст супраць арышту, завядзення крымінальнай справы і тым больш прымянення карнай медыцыны супраць Піліпа.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя