Чыгунка разладу



Меркавалася, што цягнік будзе курсаваць па маршруце Гайнаўка-Белавежа.

„Чыгунка стала прадметам канфлікту паміж самаўрадам і эколагамі”, – кажа бурмістр Гайнаўкі Юры Сірак:

– Мы былі вельмі блізка да атрымання швейцарскіх фінансавых сродкаў. Праграма прадугледжвала поўную мадэрнізацыю чыгуначнай лініі ўключна з пакупкай сучаснага саставу. На жаль гэта не здзейснілася з увагі на заангажаванне экалагічных асяроддзяў.

Што з’яўляецца недарэчным, кажа бурмістр Сірак, паколькі ва ўсім свеце чыгуначны транспарт лічыцца экалагічным. Гайнаўскі самаўрад не выключае вяртання да ідэі мадэрнізацыі чыгуначнай лініі Гайнаўка-Белавежа.

Беларускае Радыё Рацыя