Алена Талстая: Пытанне незалежнасці №1



Сустаршыня руху салідарнасці „Разам” Алена Талстая лічыць, што пытанне незалежнасці краіны застаецца пытаннем №1 для беларускіх грамадзянаў. Завярэнні Лукашэнкі пра тое, што ён не здасць Беларусь, яна лічыць пустымі.

Доўгія гады яго праўлення ўжо не раз паказвалі, што ён сёння гаворыць адно, а заўтра другое. Для абароны незалежнасці патрэбна кансалідацыя дэмакратычнага крыла беларусаў, кажа Алена Талстая:

– Рух салідарнасці „Разам” на сваім чарговым сойме, першым у гэтым годзе, таксама прыняў шэраг заяваў, дзе мы заклікалі да абароны незалежнасці Беларусі. У рашэнні гэтага пытання мы будзем збіраць пяты з’езд руху салідарнасці „Разам”. Робяцца высілкі па скліканні кангрэсу за незалежнасць, я адна з сустаршынь гэтага камітэту гэтага кангрэса за незалежнасць.

Рэпартаж слухайце ў далучаным файле:

Паводле Алены Талстой, адзначэнне Дня Волі на плошчы Каліноўскага, а не канцэрты, пакажа, ці змогуць аб’яднацца дэмакратычныя сілы для барацьбы за незалежнасць і свабоды Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя