У Гародні сабралі грошы на штрафы рэпрэсаваным
Трое грамадскіх актывістаў, што былі аштрафаваныя за акцыю ў падтрымку незалежнасці, атрымалі кампенсацыі штрафаў. Грошы былі сабраныя талакою праз пряцоўку https://molamola.by/.
Пра талаку распавядае адзін з яе арганізатараў, кіраўнік гарадзенскай абласной арганізацыі Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў:
– Пасля акцыі 15 снежня ў Гародні, 20-га былі затрыманы 5 чалавек. Усе яны былі прысуджаныя да вялікіх штрафаў. Мы звярнуліся да грамадзян Беларусі з просьбай дапамагчы арганізаваць збор сродкаў для гэтых штрафаў. На сённяшні дзень сабраных сродкаў дастаткова для аплаты трох штрафаў з пяці. Гэтыя тры штрафы мы сёння аплацілі. Кампенсаваі выдаткі для Валодзі Арцымана, для Ежы Грыгенча і для Сяргея Верамеенкі.
Па словах палітыка, талака па зборы грошаў будзе працягвацца.
– Працягваем яшчэ збор сродкаў для мяне і Міколы Саляніка. Нагадаю, ён яшчэ паўторна быў аштрафаваны дадаткова на 15 базавых велічынь за непавагу да суда. Яшчэ раз хацеў бы выказаць словы падзякі ўсім, хто ахвяраваў свае сродкі. Сапраўды гэтая талака, гэты агульны рух, ён вельмі важны, і гэтая салідарнасць, да якой мы прыйшлі, калі ўсім светам мы дапамагаем вырашаць нашую агульную праблему, – якая вельмі важная, таму яшчэ раз: вялікі дзякуй! Жыве Беларусь!
Па ўсёй Беларусі яшчэ працягваюцца суды за акцыі супраць «паглыбленай інтэграцыі» з Расеяй. Дапамагчы рэпрэсаваным актывістам магчыма праз адмысловую старонку ў сеціве.
Беларускае Радыё Рацыя