Фотавыстава Пятра Цеслі ў Асяродку дзеяў Мельніцкай зямлі



Першая прыватная крама ў Мельніку, жніво ці фурманкі поўныя сена – гэта ўсё можна пабачыць на здымках Пятра Цеслі. У Асяродку дзеяў Мельніцкай зямлі адкрылася выстава яго фатаграфіі. Здымкі былі зробленыя ў 80-х гадах.

Фотавыстава паказвае свет, якога ўжо няма, кажа Караліна Сланёўска-Кузміч:

– Вельмі важна, што застаецца памяць пра жыхароў, якія ўжо не жывуць. Наступныя пакаленні могуць гэта забачыць, могуць даведацца, хто тут жыў, як выглядала жыццё на вёсцы. Перадусім аўтар імкнуўся паказаць звыклае штодзённае жыццё.

Фотавыстава Пятра Цеслі, гэта толькі частка здымкаў з 70-ці, якія фатограф перадаў Асяродку дзеяў Мельніцкай зямлі.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя