БХК прапанаваў свае змены ў адміністрацыйны кодэкс



Да 1 траўня будзе падрыхтаваны праект зменаў у адміністрацыйны кодэкс Беларусі. Улады чакалі прапановы ад беларускіх грамадзянаў, а таксама грамадскіх арганізацыяў да 24 студзеня. Свае прапановы накіравалі прадстаўнікі Беларускага Хельсінкскага камітэта і Цэнтра прававой трансфармацыі. Сярод прапановаў: выдаліць з кодэксу артыкулы 23.23., 23.84., 23.88, бо гэта супярэчыць міжнародным абавязацельствам, якія ўзяла на сябе Беларусь.

Кажа прадстаўнік БХК па Гарадзенскай вобласці Раман Юргель.

– І гэтыя артыкулы, згодна з палітычнай воляй, з рашэннем кіраўніцтва, адміністрацыі экспертнай камісіі, думаю, будуць не такія жорсткія. Яны павінны насіць больш папераджальна-прафілактычны характар, а не максімальныя штрафы для грамадзян, якія маюць актыўную пазіцыю.

На сёння існуе неверагодна вялікая колькасць арганізацыяў у Беларусі – 79, якія надзеленыя паўнамоцтвамі складаць пратаколы і прыцягваць да адміністрацыйнай адказнасці. Мяркуецца ўладамі, што новы кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях будзе меншы на пяцьдзясят артыкулаў.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя