Беларускія ваенныя лётчыкі даставяць у Кітай гуманітарную дапамогу



Беларусь акажа гуманітарную дапамогу Кітайскай Народнай Рэспубліцы ў сувязі з успышкай каранавіруса 2019-nCoV, паведамляе Міністэрства абароны.

„Дастаўка гуманітарнага грузу ў Пекін будзе ажыццяўляцца ваенна-транспартным самалётам Іл-76 МД”, — паведаміў намеснік камандуючага ВПС і войскамі СПА — начальнік авіяцыі генерал-маёр Аляксандр Караў.

Напярэдадні вечарам на аэрадроме ў Мачулішчах беларускія ратавальнікі загрузілі на борт самалёта тавары медыцынскага прызначэння.

„Наша авіябаза выконвае шырокі спектр задач, у тым ліку задачы ў рамках міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва, — адзначыў камандзір авіябазы палкоўнік Андрэй Лук’яновіч. — Экіпаж да вылету гатовы. Палёт будзе праходзіць на працягу дваццаці гадзін з пасадкамі для дазапраўкі на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі”.

Як паведамляе тэлеграм-канал „Пул Першага”, на борце самалёта лекі, маскі, халаты, пальчаткі, сродкі дэзінфекцыі. Вылет запланаваны на 29 студзеня.

Паводле інфармацыі тэлеграм-канала, прапрацоўваюць таксама і іншыя варыянты падтрымкі. „Не выключана, што ў КНР адправяцца нашы вядучыя спецыялісты-медыкі і нават міністр. Ацэняць сітуацыю на месцы, пракансультуюць, пры неабходнасці накіруюць лекараў”, — піша „Пул Першага”.

belapan.by