Памёр беларускі актывіст Зміцер Шэвель



Памёр актывіст Зміцер Шэвель, у якога ў Польшчы здарыўся інсульт, паведамляе nn.by. “Партыя БНФ, усе мы, згубілі сапраўднага змагара за нашу краіну, за нашу Беларусь. Цяжка нават усведамляць, што Змітра больш ня будзе з намі”, — напісаў у сваім фэйсбуку кіраўнік партыі БНФ Рыгор Кастусёў.

Зміцер Шэвель — сябра незалежнага прафсаюза РЭП і сябра БНФ, у Беларусі ён пазбавіўся працы за грамадскую дзейнасць, таму быў вымушаны шукаць працы ў замежжы. Ён паехаў у Польшчу, але 15 студзеня падчас знаходжання ў Торуні ў яго здарыўся інсульт. У ваяводскім шпіталі была зробленая складаная аперацыя, пасля якой Зміцер знаходзіўся ў непрытомным цяжкім стане.