Эстонія асуджае расейскую трактоўку гісторыі ІІ Сусветнай вайны



Палітычную заяву, якая асуджае Расею за спробу інтэрпрэтаваць гісторыю ІІ Сусветнай вайны ў спрыяльным святле, падпісалі 73 дэпутаты парламента Эстоніі (Рыйгікогу). Пра гэта паведамляе партал ERR са спасылкай на старшыню парламенцкага камітэта па замежных справах Марка Міхельсана.

„Праект нашай заявы падпісалі 73 дэпутаты, якія прадстаўляюць усе пяць парламенцкіх фракцый. У гэтым сэнсе я рады, што ў гэтым пытанні існуе моцны кансэнсус”, – сказаў Мікхельсан. “Як прадстаўнік ініцыятараў гэтай заявы, я хацеў бы запрасіць не толькі міністэрства замежных спраў і адукацыі, але і супрацоўнікаў Інстытута памяці зрабіць абмеркаванне гэтай тэмы больш адкрытым. І галасаванне за праект заявы ў вялікай зале Рыігікогу, верагодна, пройдзе да наступнай гадавіны незалежнасці Эстонскай рэспублікі, 19 ці 20 лютага”, дадаў Марк Міхкельсан.

Фота: Кен Мюрк/ERR