У Менску праходзіць круглы стол па пытаннях дэмакратыі



Палітыка па-шведску. Пройгрыш у выбарах азначае для апазіцыі не сыход у падполле, а час для рэваншу ў кааліцыі з кіруючай партыяй.

Ілюстрацыйнае фота

Пра важныя ўрокі круглага стала па пытаннях шведскай палітычнай сістэмы распавёў старшыня Руху „За Свабоду” Юрась Губарэвіч:

– Швецыя мае шматгадовы досвед дэмакратыі, які налічвае нават не дзесяцігоддзі, а стагоддзі. Людзі адчуваюць сябе сапраўднымі гаспадарамі на сваёй зямлі. Яны абіраюць сваіх прадстаўнікоў у муніцыпалітэты і вышэйшую ўладу. Яны разумеюць, што, ў любым выпадку грамадскія інтарэсы будуць улічаны, людзі будуць пачуты. Калі гэта не так, то ўлада будзе мяняцца. У нас улада на жаль 25 гадоў не мяняецца.

Круглы стол „Удзел грамадзянаў у прыняцці рашэнняў на мясцовым узроўні” адбываецца ў Менску зараз і мусіць дапамагчы ў далучэнні беларусаў да прыняцця рашэнняў на мясцовым узроўні.

Беларускае Радыё Рацыя