Пра лёс кніг і людзей у няволі



 Відэаблогер Шэры Кот распавёў, што ў Аршанскім ІВС падчас арышту яму давалі чытаць „кнігі пра няўдалыя паўстанні” – „Спартак” Рафаэла Джаваньолі, Іван Вазоў „Пад ігам” і Уладзімір Караткевіч „Нельга забыць”.

Шэры Кот гаворыць:

Так, “Спартака” начальнік ізалятара сказаў прынесці ў першую чаргу, калі яшчэ я напачатку абвесціў сухую галадоўку. Сказаў: „Прынясіце яму „Спартака”. Асноўная ідэя, якую я вынес з тых кніг, як ні дзіўна (хаця і ведаў пра гэта яшчэ раней), што нельга служыць адначасова дзьвюм ідэям, як і двум гаспадарам, гэта вельмі складана. Калі ў чалавека ў жыцці ёсць дзве важныя ідэі, то ў нейкі момант яны могуць сутыкнуцца і будуць супярэчыць адна адной, давядзецца выбіраць. І гэта будзе вельмі балюча. У выпадку са Спартаком сутыкнуліся – каханне да Валерыі і змаганне за вызваленне рабоў. Думаю, у ІВС гэта былі не адзіныя кнігі падобнай тэматыкі, але  толькі тое, што я канкрэтна прачытаў, пасля ўдалося  пачытаць троху на іншую тэму, больш вясёлую, бо пад арыштам і без драматычных кніг драматызму хапала.

Дзіўны калядны час, дзіўныя дыялогі. 

Шэрык Кот трапіў за краты 25 снежня 2019 года – на Каляды. 

Цікавая гісторыя: блогер, начытаны начальнік ізалятара, кніга пра Спартака і паўстанне рабоў.

Кола чытання за кратамі

Турма і раман Уладзіміра Караткевіча, дзе вельмі падрабязна апісаны не толькі эпізод паўстання 1863 года, але і Ворша, і аршанскія міліцыянты, якія дапамагаюць галоўнаму герою – падвозяць на міліцэйскай машыне з вакзалу да дому, калі ён вяртаецца з Масквы, востра перажываючы каханне. 

Беларускае Радыё РАЦЫЯ