Колькасць рамеснікаў у Беларусі павялічваецца
Летась у Беларусі рамеснікаў стала больш амаль на 6,5 тысяч чалавек у параўнанні з годам 2018-м. Гэта вынікае са статыстычнай табліцы Міністэрства эканомікі.
Каб стаць рамеснікам, трэба мець дзейсны пашпарт, сплаціць падатак памерам у адну базавую велічыню на год, падаць адпаведную заяву ў падатковую інспекцыю і набыць кнігу ўліку праверак.
Больш поўную інфармацыю заўсёды падкажуць і ў Міністэрстве па падатках і зборах:
– Можаце знайсці майстэрню, можаце дома, самі глядзіце.
Штогод, па ўсіх абласцях і сталіцы, колькасць рамеснікаў расце. У лідарах горад Менск, Берасцейская і Гомельская вобласці адпаведна.
Беларускае Радыё Рацыя